Знайсці
01.06.2017 / 10:23РусŁacБел

Сёння ў гасцях у Алексіевіч — французскі фотамастак і дакументаліст Ян Арцюс-Бэртран

Госцем інтэлектуальнага клуба нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч 1 чэрвеня будзе Ян Арцюс-Бэртран, выбітны французскі дакументаліст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёна і ўладальнік мноства іншых узнагарод.

У юнацтве ён скончыў акцёрскі факультэт Парыжскай школы мастацтваў, зняўся ў фільме «Скажы мне, хто ты» з Мішэль Марган. У 21 год захапіўся «паветранай» фатаграфіяй з верталёта, паветранага шара, стаў сур’ёзна займацца аэрафотаздымкай розных аб’ектаў. У 1995 годзе пад патранатам экалагічнага навуковага аддзела ЮНЕСКА Арцюс-Бэртран узяўся за грандыёзны праект — стварэнне навуковага банка дадзеных здымак планеты з вышыні. Выпусціў каля 60 кніг.

Зняў дакументальны фільм «Дом» сумесна з Люкам Бесонам. Нядаўні дакумэнтальны твор Арцюса-Бэртрана — унікальны кінафільм «Чалавек» (Human).

Тры гады рэжысёр збіраў рэальныя гісторыі 2000 жанчын і мужчын з 60 краін, якія эмацыйна гавораць пра тэмы, якія аб’ядноўваюць усіх людзей планеты: барацьба з беднасцю, войны, гамафобія, каханне, смерць, шчасце. Прэм’ера першага фільма гэтага маштабнага праекта адбылася на асамблеі ААН. Прадстаўнікі кампаніі Google, ацаніўшы значнасць фільма, запусцілі яго адначасова на 6 мовах, у тым ліку на расійскай.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930