Знайсці
31.05.2017 / 20:1620РусŁacБел

Танцпляц бітком: вялікае вяртанне «Крамбамбулі» ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ

Вялікі камбэк Крамбамбулі ў Мінску. 9 гадоў мы не адчувалі гэткі кайф, хоць ужо і пасталелі. 

Сёння ў мінскім рэстаране-бровары «Сябры» прайшоў першы за 9 гадоў сольны канцэрт гурту «Крамбамбуля». Усе квіткі на праграму «Піраты Камсамольскага возера» разышліся літаральна за некалькі дзён. 

Гурт затрымаў выступ на паўгадзіны, але гэтую дробязь за 9 гадоў чакання слухачы маглі і дараваць. Шмат у каго за гэты час з'явіліся і выраслі дзеці і таму паход на канцэрт разам з імі выглядае цалкам натуральна. Пад «Абсэнт» Павел Аракелян выхапіў з танцпляцу дзяўчыну і пачаў танчыць з ёй на сцэне (яна была не супраць і ёй, як нам падаецца, гэта спадабалася). Кулінковіч нечакана з'явіўся на сцэне ў сваёй эталоннай цяльняшцы і пракрычаў пра «Дваццаць трэцье феўраля». «Жанчынкі за 40» з куфлем піва дэкламавалі «Партызанскую». Моладзь «каля 20-ці» таўклася ў натоўпе і перажывала тое, што мы ўжо даўно перажылі… Здаецца, беларусы навучыліся калектыўнаму праслухоўванню сваёй класікі. Добра, што дазволілі.

Чакайце больш фотаў неўзабаве.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах «Абсэнт», «Госці», «Турысты», «Каб мы калі каму чаго». На рахунку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх, «Чырвоны штраль», выйшаў у 2015 годзе.

Папярэдні сольны канцэрт гурту ў Мінску адбыўся 14 лютага 2008 года ва ўжо няісным Westworld Club.

Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера