Знайсці
01.06.2017 / 10:276РусŁacБел

Гомельская бабуля-гітарыстка, якую пакажа MTV: «Крыўдна, што мяне хутка не стане, а маёй методыкай так ніхто і не авалодае»

Лідзія Драбышэўская ўзарвала інтэрнэт яшчэ ў 2009 годзе. З таго часу відэаролік, дзе яна выконвае блюз на гітары з дапамогай лямпачкі, паглядзелі больш за 6 мільёнаў чалавек з усяго свету. Мы патэлефанавалі жанчыне, каб даведацца, што змянілася ў яе жыцці з таго часу.

Лідзія нарадзілася на Гомельшчыне, яе маці паходзіла з заможнага роду Галіцкіх, шмат каго з сваякоў па гэтай лініі расстралялі камуністы. Бацька быў звычайным вясковым настаўнікам, які аднойчы сваімі рукамі стварыў скрыпку — з таго і пачалося музычнае захапленне Ліды. Яе ніхто не вучыў нотам. Дзяўчынка самастойна авалодала спачатку скрыпкай, потым акардэонам і гітарай. Лямпачка ў яе рукі трапіла ў сталым ўзросце, калі сціскаць струны пальцамі ўжо было цяжка.

Пра незвычайную гітарыстку-самавучку напісалі шмат выданняў, яна выступала на расійскай «Хвіліне славы»…

Не паспела Лідзія Канстанцінаўна адпачыць ад празмернай увагі, як у 2017 годзе на яе галаву «звалілася» новая хваля цікаўнасці: вядома, што відэа з бабуляй захацелі выкарыстаць у шоу Clickbait на MTV International. Гучыць крута, але да гэтага часу, акрамя клопатаў, ёй гэта больш нічога не прынесла.

Як і раней, бабуля сядзіць каля маленькага гомельскага рынку пад аптэкай, што насупраць вакзала, і грае то народныя мелодыі, то блюз. Нават калі тут спёка, не перасядзе ў цень, бо на іншым месцы і гітара будзе гучаць па-іншаму, прыйдзецца яе пераладжваць. Тэлевізар зламаўся, раённае радыё адключылі, так што новыя песні ў яе рэпертуары з’яўляюцца наўпрост калі яна пачуе недзе мелодыю на слых. Бабуля вельмі любіць франтавыя песні, украінскія і, як ні дзіўна, ранняга Вітаса. Пра айчынных эстрадных жа кажа, што «ў большасці з іх ўсё, быццам, не з таго месца расце».

«Вось сёння атрымалася зарабіць усяго 1 рубель, а вы кажаце — слава. Нават на лекі не хапіла. Але я нічога не патрабую і не асуджаю людзей, я ж не для грошаў граю, а для сябе ў першую чаргу. Дзеткам вельмі падабаецца і маладым людзям».

Бабуля і радуецца, што яе пакажуць на MTV, і не, бо ўвага СМІ параджае плёткі суседзяў: «Журналісты зарабляюць на мне грошы, а людзі з Гомеля думаюць, што і мне з гэтага перападае. Плююць у мой бок са словамі «калі табе ўжо грошаў хопіць?». Брыдка гэта, але хай брэшуць: сабака брэша — караван ідзе». Жанчына кажа, што сустракаюцца нават ненармальныя, якія спрабуюць гітару адабраць. Яна і ў міліцыю звярталася, але безвынікова: «Якая міліцыя? Каму простыя людзі трэба? Няма дзяржавы. Адны бандыты сышлі — іншыя прыйшлі».

Больш за ўсё на свеце Лідзія марыць пра тое, каб знайшоўся музыка, якому яна перадасць свае веды. З сынам і ўнукамі не атрымалася — не дадзена. Прыязджалі і сталічныя віртуозы, але пакуль ніхто не змог паўтарыць яе майстэрства.

«Я з 1932 года, узрост бярэ сваё, мне ўсё цяжэй хадзіць і граць. Будзе вельмі крыўдна, калі пераемнік не знойдзецца…», — уздыхае Лідзія Канстанцінаўна.

Спадарства, калі вы ведаеце кагосьці, хто хацеў бы і мог пераняць майстэрства спадарыні Лідзіі, пішыце нам! Дапаможам звязацца з гомельскай зоркай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930