Знайсці
31.05.2017 / 09:3042РусŁacБел

«Белсат» хоча пачаць вяшчанне па-расейску

Беларускамоўны тэлеканал «Белсат», які вяшчае з Польшчы за грошы польскага ўрада, збіраецца адкрыць расійскамоўную праграму, каб змагацца з прапагандай і знайсці дадатковае фінансаванне.

Пра гэты намер паведамляе сайт Wirtualna Polska са спасылкай на дырэктарку тэлеканалу Агнешку Рамашэўску-Гузы.

Рамашэўска-Гузы пацвердзіла, што на тэлеканале «Белсат» мае з'явіцца праграма на расійскай мове, з мэтай знайсці новых гледачоў і інвестараў, якія дапамогуць каналу працягваць дзейнасць.

— Гэта пытанне прынцыпаў, бо русіфікацыя Беларусі з Польшчы была б нечым фантастычным. А мова — гэта адна з нямногіх рэчаў, якія адрозніваюць Беларусь ад Расіі. Аднак застаецца фактам, што большасць беларусаў размаўляюць паміж сабою па-расійску. Трэба ў гэта папросту далікатна ўвайсці, — тлумачыць Рамашэўска.

Яна хоча, каб выхад у эфір расійскамоўнай праграмы «Белсата» стаўся пачаткам новага, большага праекта, накіраванага на гледачоў з цэлага рэгіёна.

Wirtualna Polska сцвярджае, што праблема тут палягае ў грашах, бо, пасля таго як МЗС Польшчы заявіў аб змене ўмоваў фінансавання «Белсата», ягоная будучыня застаецца пад пытаннем.

Цяпер «Белсат» мае фінансаванне ад Польскай тэлевізіі, але невядома, як доўга гэта будзе трываць. Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла абяцала дапамагчы ў вырашэнні праблемы, але канкрэтных ініцыятыў з яе боку пакуль няма.

Кіраўніца «Белсата» мяркуе, што расійскамоўныя перадачы дапамогуць знайсці іншыя крыніцы фінансавання, не толькі ў Польшчы.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930