Знайсці
30.05.2017 / 22:565РусŁacБел

Тэнісіста выгналі з «Ралан Гарос» за пацалункі ў жывым эфіры

Арганізатары тэніснага турніру «Ралан Гарос» пазбавілі акрэдытацыі французскага тэнісіста Максіма Аму, які падчас інтэрв'ю ў жывым эфіры некалькі разоў паспрабаваў пацалаваць журналістку, піша ВВС.

AFP

Федэрацыя тэніса Францыі (FFT) у сваёй заяве назвала паводзіны спартсмена непрымальнымі. Акрамя таго, кіраўнік FFT папрасіў камісію па вырашэнні спрэчных пытанняў вывучыць гэты эпізод.

21-гадовы француз Максім Аму, які трапіў на «Ралан Гарос» па адмысловым запрашэнні (wild card), у першым жа крузе прайграў уругвайцу Пабла Куэвасу.

Пасля матча падчас інтэрв'ю каналу Eurosport ён некалькі разоў паспрабаваў пацалаваць журналістку Малі Томас супраць яе волі.

Аму таксама трымаў яе за шыю і спрабаваў абняць.

Eurosport

Томас распавяла Huffington Post France, што дзеянні Аму былі для яе вельмі непрыемнымі. «Калі б я не была ў жывым эфіры, то ўдарыла б яго», — прызналася яна.

У прэс-службе тэлеканала Eurosport таксама асудзілі паводзіны Аму і заявілі, што чакаюць выбачэнняў.

Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, таксама вядомы як «Ралан Гарос» — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Чэмпіянат стартаваў 21 мая і завершыцца 10 чэрвеня.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера