Знайсці
30.05.2017 / 19:03РусŁacБел

Гандбалісткі «Гомеля» сталі чэмпіёнкамі Беларусі

Гандбалісткі «Гомеля» заваявалі золата чэмпіянату Беларусі. У пятым, вырашальным матчы фінальнай серыі гамяльчанкі ўзялі верх над самым тытулаваным клубам краіны — мінскім «БНТУ-Белазам», піша Tut.by.

Тут і ніжэй фота: прэс-служба ГК «Гомель»

На паркеце мінскага Палаца спорту «Уручча» госці з Гомеля выйгралі з лікам 28:22.

Такім чынам, вынік фінальнай серыі, якая запатрабавала правядзення ўсіх пяці матчаў — 3:2 на карысць гамяльчанак.

У першым матчы фінальнай серыі мацнейшым аказаўся БНТУ-БелАЗ (27:23), у другім перамогу святкавалі гандбалісткі Гомеля (29:28), у трэцім матчы БНТУ зноў адолеў саперніц з Гомеля (32:31 у авертайме), і выйшаў наперад у серыі. Затым у Гомелі ў нервовай і напружанай барацьбе поспех святкавалі гаспадыні — 22:20. Ну і ў пятым матчы ў гасцях зноў выйграў «Гомель» (28:22), галоўным трэнерам якога з'яўляецца настаўнік зборнай Беларусі Томаж Чатэр.

Адзначым, што ў рэгулярным чэмпіянаце найлепшым стаў «БНТУ-БелАЗ», які панёс 1 паражэнне ў 28 паядынках, гамяльчанкі сталі другімі, адстаўшы на 4 ачкі.

Бронзавыя медалі жаночага чэмпіянату Беларусі па гандболе выйграла «Вікторыя-Бярэсце» з Брэста, у серыі за 3-е месца, адолеўшы бабруйскую «Бярэзіну» — 3:0 (35:24, 36:29, 37:25).

Адзначым, што ў 15 суверэнных чэмпіянатах запар выйгравалі золата гандбалісткі БНТУ (1993-2007) (каманда гуляла таксама пад шыльдай «Палітэхнік», і БДПА), у 2008 годзе ўпершыню сталі чэмпіёнкамі гандбалісткі «Гараднічанкі», затым зноў тытул на 7 гадоў вярнуўся да БНТУ-БелаАЗу (2009-2015), і вось два гады запар золата дастаецца «Гомелю» (2016, 2017). У БНТУ па-ранейшаму засталося 22 тытулы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930