Знайсці
30.05.2017 / 13:175РусŁacБел

Лукашэнка раскрытыкаваў спартыўны тэлеканал «Беларусь 5»

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка сёння ў час Алімпійскага сходу НАК Беларусі раскрытыкаваў спартыўны тэлеканал «Беларусь 5» і даручыў вярнуцца да стварэння яшчэ аднаго канала, запуск якога планавала асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола».

На думку кіраўніка дзяржавы, дадатковая канкурэнцыя прымусіць ўдасканальвацца дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 5», якому яшчэ шмат чаго неабходна дасягнуць: ад якасці асвятлення спартыўных падзей да ўзроўню каментатараў. «У нас «Беларусь 5» — канал, будзем казаць адкрыта, ніякі. Яны па дзесяць разоў круцяць адну і тую ж гульню нянашых спартсменаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Ну, добра, паказалі ў паўфінале, фінале — гэта вялікія спартоўцы. Але амаль з кваліфікацыі бяруць гэтых спартсменаў — хто гэта глядзець будзе?»

Старшыня асацыяцыі Сяргей Румас праінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што, напрыклад, у Польшчы, існуе каля 50 спартыўных тэлеканалаў, прычым частка з іх прысвечана выключна футболу.

«Адзін канал не ў стане паказваць нават частку спорту, які ў нас ёсць, не кажучы ўжо пра футбол. Ніколі «Беларусь 5» не зможа паказаць вышэйшую лігу ўсю аб'ектыўна. Мы хочам зрабіць канал на базе Setanta Sport, які ўжо ёсць у кнопках. І мы, напэўна, адзіная федэрацыя, якая ў стане падцягнуць гэты капіталаёмісты праект», — сказаў Сяргей Румас.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930