Знайсці
29.05.2017 / 22:192РусŁacБел

Intel выпусціць 18-ядзерны працэсар

Кампанія Intel можа выпусціць 18-ядзерны працэсар Intel Core i9-7980XE. Разам з гэтым вытворца вырабіць новыя чыпы Core i9-7940X і i9-7960X з 14 і 16 ядрамі адпаведна, піша VideoCardz.

Reuters

Core i9-7980XE належыць да сямейства CPU Skylake-X, сумяшчальных з сістэмнымі платамі LGA 2066. Ён утрымлівае 44 лініі PCI Express 3.0 і чатырохканальны кантролер аператыўнай памяці DDR4 2666. Сістэма астуджэння павінна быць разлічаная на адвод 165 ват цеплавой магутнасці.

Адзначаецца, што 18-ядзерны Core i9-7980XE стане адказам Intel на 16-ядзерны Threadripper ад AMD. Мяркуецца, што новыя чыпы лінейкі i9 з 14, 16 і 18 ядрамі выйдуць восенню 2017 года. Аднак цана і іншыя характарыстыкі застаюцца невядомыя.

Паводле інфармацыі шэрагу крыніц, першыя тры працэсары новай лінейкі i9 прэзентуюць на выставе E312 чэрвеня 2017 года. Core i9-7800X, i9-7820X і i9-7900X атрымаюць 6, 8 і 10 ядраў адпаведна. Мадэль Core i9-7920X c 12 ядрамі Intel анансуе ў жніўні.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930