Знайсці
29.05.2017 / 21:315РусŁacБел

У NASA вырашылі запусціць зонд да Сонца

Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (НАСА) заявіла пра намер запусціць зонд, які пагрузіцца ў атмасферу Сонца. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на сайт упраўлення.

NASA Solar Dynamics Observatory

Мэтай місіі, названай Solar Probe Plus, будзе збор даных аб сонечнай актыўнасці. Гэта, імаверна, дапаможа людзям прадказваць успышкі і магнітныя буры, якія ўзнікаюць на Зямлі.

Апарат, які «памацае» Сонца, будзе запушчаны ў жніўні 2018 года. На працягу сямі гадоў зонд будзе карэктаваць сваю траекторыю, выкарыстоўваючы для гэтага гравітацыйнае поле Венеры, побач з якой ён пройдзе сем разоў. Пасля гэтага ён наблізіцца да Сонца на мінімальную адлегласць — шэсць мільёнаў кіламетраў.

Зонд павінен будзе вытрымаць тэмпературу 1400 градусаў Цэльсія. Для гэтага інжынеры прадугледзелі цеплаахоўны экран таўшчынёй 11,5 см, зроблены з кампазітнага матэрыялу з вугляродным валакном. Акрамя таго, апарат будзе абсталяваны сістэмай цыркуляцыі вады для памяншэння ўздзеяння сонечнага выпраменьвання на прыборы.

У 1976 годзе зонд «Геліяс-2» прайшоў над сонечнай фотасферай на адлегласці 43 мільёна кіламетраў. Ён быў запушчаны ў рамках місіі, мэтай якой было даследаванне сонечнага ветру і касмічных прамянёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930