Знайсці
29.05.2017 / 21:193РусŁacБел

На магілёўскай трасе сутыкнуліся пяць аўто

Аварыя адбылася ўвечары 28 мая на Магілёўскай шашы, за 15 км ад Мінска. Пра гэта TUT.BY распавялі ў ДАІ Заводскага раёна.

Фота: ДАІ Заводскага раёна

Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Заводскага раёна, кіроўца маршруткі «Магілёў—Мінск» ехаў у трэцяй паласе руху з боку пасёлка Сосны ў кірунку вуліцы Сяліцкага з хуткасцю 90 км/г. У салоне аўтамашыны знаходзіліся 11 пасажыраў. Наперадзе на адлегласці каля 45 метраў рухаўся аўтамабіль Nissan, які раптам пачаў прытармажваць. Кіроўца маршруткі таксама знізіў хуткасць, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Ад удару аўтамабіль Nissan праехаў наперад і здзейсніў сутыкненне з аўтамашынай VW, якую ад удару адкінула ў другую паласу. Nissan працягнуў рух і здзейсніў сутыкненне з аўтамашынай Opel, якая ад удару праехала наперад і здзейсніла наезд на аўтамабіль Mazda.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 4 чалавекі. Яны атрымалі траўмы лёгкай ступені цяжкасці ў выглядзе удараў і ранак. Па факце ДТЗ праводзіцца службовая праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930