Знайсці
29.05.2017 / 21:1539РусŁacБел

Макрон падчас прэс-канферэнцыі з Пуціным назваў Sputnik і RT «органамі лжывай прапаганды»

Фота Аляксандра Землянічанкі, AP

У ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон адказаў на пытанне пра тое, чаму ў яго перадвыбарчы штаб не пусцілі журналістаў расійскіх выданняў Sputnik і RT (Russia Today). 

Па словах Макрона, ён захоўвае выдатныя адносіны з замежнымі журналістамі, але, «калі органы СМІ распаўсюджваюць бессаромную хлусню, гэта ўжо не журналісты». Французскі лідар, у прыватнасці, назваў Sputnik і RT «органамі па аказанні ўплыву», якія распаўсюджвалі «хлусню» пра яго асабіста і яго кампаніі.

«Russia Today і Sputnik паводзяць сябе не як прэса, а як агенты ўплыву і органы прапаганды, прычым ілжывай прапаганды», - заявіў францускі лідар.

Вось відэа пытання і адказу:

Таму, па яго словах, журналістаў гэтых СМІ не пусцілі ў яго перадвыбарчы штаб. У заключэнне Макрон дадаў, што па гэтым пытанні «ён не мае намеру саступаць».

Падчас прэс-канферэнцыі Пуцін не стаў каментаваць словы Макрона. Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў перадаў меркаванне Крамля пра пазіцыю прэзідэнта Францыі. «Мы не згодныя з такой ацэнкай», — сказаў Пяскоў ria.ru.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера