Знайсці
29.05.2017 / 19:587РусŁacБел

Малдова высылае пяцярых расійскіх дыпламатаў

Малдова абвясціла пяцярых расійскіх дыпламатаў персонамі нон грата, у сувязі з чым яны павінны пакінуць краіну. Пра гэта паведаміла знешнепалітычнае ведамства Малдовы, адмовіўшыся пры гэтым тлумачыць, чаму было прынятае такое рашэнне, піша DW.

tvc.ru

Пасол Расіі ў Малдове Фарыт Мухаметшын заявіў, што дыппрадстаўніцтва атрымала адпаведную ноту і вывучае яе. Ён дадаў, што імёны дыпламатаў будуць названыя пазней.

Паведамляецца, што сярод дыпламатаў павінен быць памочнік ваеннага аташэ пасольства Расеі ў Малдове Аляксандр Грудзін. У сакавіку бягучага года спецслужбы Малдовы публічна абвінавацілі яго ў вярбоўцы і атрыманні сакрэтнай інфармацыі ад былога дэпутата парламента Малдовы Юрыя Балбачану, які быў арыштаваны 17 сакавіка. Балбачану абвінавачваюць па арт. 337 «Здрада Радзіме» і арт. 338 «Шпіянаж» КК Малдовы. Яму пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін ад 12 да 20 гадоў.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што «глыбока абураны гэтым несяброўскім крокам з боку прадстаўнікоў малдаўскай дыпламатыі і асуджае яго самым катэгарычным чынам». Па яго словах, урад у Кішынёве запатрабаваў ад расійскага пасла, каб пяцёра дыпламатаў пакінулі краіну на працягу 72 гадзін.

Дадон назваў гэтыя дзеянні «прамымі правакацыямі, якія нясуць у сабе рызыку значнага пагаршэння малдаўска-расійскіх адносін». Ён таксама выказаў меркаванне, што гэта было зроблена «па замове з Захаду».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930