Знайсці
29.05.2017 / 19:4720РусŁacБел

«Бацюшку са свастыкай» выстаўлена абвінавачанне — да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці

Як паведамілі «Нашай Ніве» у Следчым камітэце, Канстанціну Бурыкіну, вядомаму як «бацюшка са свастыкай» выстаўлена абвінавачанне па другой частцы 295 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі — «незаконнае набыццё, захоўванне, перавозка, выраб ці нашэнне агнястрэльнай зброі», а таксама па трэцяй частцы таго ж артыкула: «дзеянні, прадугледжаныя другой часткай артыкула, якія учыненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове».

Максімальная адказнасць — да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

Справа перададзеная ў пракуратуру для скіравання ў суд. 

Канстанціна Бурыкіна затрымалі прыканцы лістапада 2016 года, тады ён яшчэ дэ-факта ўзначальваў Федэрацыю паўэрліфтынга Беларусі і быў бацюшкам у праваслаўным прыходзе вёскі Гатава пад Мінскам. 

Напярэдадні затрымання «Наша Ніва» рабіла дэталёвае расследаванне жыцця і дзейнасці гэтага чалавека. 

Чытайце таксама. Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера