Знайсці
29.05.2017 / 17:257РусŁacБел

Ураган у Маскве: як мінімум 11 загінулых

Адзінаццаць чалавек загінулі ў выніку ўрагану ў Маскве, больш за 50 пацярпелі, паведамілі РІАН у прэс-службе дэпартамента аховы здароўя.

«З-за шквалістага ветру, які абрынуўся на Маскву, па медыцынскую дапамогу на дадзены момант звярнулася больш за 50 пацярпелых, сярод іх ёсць дзеці, звароты працягваюцца, 11 пацярпелых са смяротным зыходам», — адзначылі ў дэпартаменце.

varlamov.me

У розных раёнах Масквы днём 29 мая прайшла навальніца з моцнымі ліўнямі і парывістым ветрам (да 22 м/с). Паведамляецца аб шматлікіх паваленых дрэвах і рэкламных канструкцыях, у тым ліку якія зваліліся на аўтамабілі, піша Meduza.

Едешь так, а перед тобой деревья летают, и неудачно падают #гроза #ураган

Публикация от Антон Кисляков (@pwebru)

З-за падзення дрэў на шляхі ўскладнены рух прыгарадных цягнікоў на Яраслаўскім, Горкаўскім, Беларускім, Кіеўскім і Рыжскім кірунках Маскоўскай чыгункі. З-за паваленых дрэў таксама быў парушаны графік руху аэраэкспрэсаў у аэрапорт Унукава, а таксама спыняліся цягнікі на Філеўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна.

#ураган #Москва #почтилето #2017 #хорошочтонеубило

Публикация от Lena Drumlevich (@lenadrumlevich)

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930