Знайсці
29.05.2017 / 17:1616РусŁacБел

У Гродне кандытара аштрафавалі за выпечку пірожных на 70 рублёў без ліцэнзіі

Нелегальны кандытар у Гродна атрымала штраф за выраб выпечкі, паведамілі БЕЛТА ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.

Суд разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да непрацуючай 25-гадовай жыхаркі Ліды. Тэхнолаг харчовай прамысловасці па прафесіі, яна валодала тонкасцямі кандытарскага мастацтва. Замовы на выраб разнастайных тортаў, кексаў і іншай выпечкі прымала ў неабмежаванай колькасці праз сацсетку «УКантакце». Будучы не зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, дзяўчына толькі ў красавіку спякла прадукцыі на суму больш за 70 рублёў. Таксама яна ўзяла аванс у памеры 15 рублёў за выраб пірожных. Гэта была кантрольная замова.

Суд прыйшоў да высновы аб наяўнасці складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1-1 арт. 12.7 КаАП.

З улікам таго, што дзяўчына ўпершыню прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, ёй прызначаны штраф у памеры 0,5 БВ (адна БВ цяпер складае 23 рублі) з канфіскацыяй даходу, атрыманага ад дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, у памеры 11,5 рубля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера