Знайсці
29.05.2017 / 16:478РусŁacБел

«Што маглі, тое рабілі»: Нікандрава сышла з Агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі

Наталля Нікандрава сышла з пасады дырэктаркі Нацыянальнага агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі, пра гэта яна паведаміла ў сваім фэйсбуку. 

Нікандрава працавала на гэтым месцы цягам трох гадоў, адзначылася, у тым ліку, і вострымі словамі на адрас эканамічнай палітыкі дзяржавы. 

Чытайце: Нікандрава: «Стратныя прадпрыемствы — ліквідаваць, міністэрствы — скараціць, на высокія пасады — маладых» — гутарка з чыноўніцай

Як сказала экс-дырэктарка «Нашай Ніве», сыход адбыўся па асабістых прычынах. 

«Пакуль незразумела, хто будзе замест мяне. Мінэканомікі шукае чалавека, але мне здаецца, што трэба шукаць у МЗС», — дадала Нікандрава і расказала, што атрымалася зрабіць за час работы. 

«Што маглі, тое рабілі. Самае галоўнае — мы сфармавалі давер да гэтага дзяржаўнага інстытута. Прыемна, калі хтосьці звяртаўся да нас, пачынаючы словамі «вас параіла такая-та кампанія». Бо калі інвестар прыходзіць у іншую краіну, то ён як сляпое кацяня тут. Яны ішлі да нас, мы дапамагалі, балелі іх праблемамі, ціснулі на мясцовыя ўлады ў шэрагу выпадкаў. Канечне, не было дастаткова паўнамоцтваў — мы маглі толькі сігналізаваць пра нейкія праблемы, пісаць прапановы. Але ці ляжа гэта ў падмурак нейкіх законаў? Гэта ад нас не залежала», — сказала Нікандрава. 

Нейкія рэчы, спадзяецца яна, атрымаецца рэалізаваць на новым месцы — Наталля стала сузаснавальніцай і старшынёй фонда развіцця «Новая эканамічная стратэгія» ды анансуе «шмат цікавых ідэй». 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930