Знайсці
29.05.2017 / 16:087РусŁacБел

Пачалася праца над моладзевым хорарам «Вурдалакі», які будуць здымаць па ўсёй Беларусі

Гледачы ўбачуць у стужцы, як Мінск, так і аддаленыя месцы з прымежнай зоны. Прэм'ера запланаваная на восень.

Яшчэ не так даўно, у пачатку мая, у Мінску зладзілі народны кастынг, у межах якога беларусы змагаліся за магчымасць ўдзельнічаць у будучай нацыянальнай страшылцы пра вурдалакаў. Не прайшоў і месяц, як пачаўся першы здымачны дзень, ці, калі дакладней, ноч, бо асноўны сюжэт стужкі завязаны на містыцы Купалля.

Галоўныя ролі дасталіся маладым беларускім актрысам Настассі Васілеўскай і Настассі Філіпавай. Акрамя гэтага, на здымкі запрасілі замежнікаў: японца Кента Сана і француза Піка Габрыэля. Так што ў фільме прагучаць не толькі беларуская і руская мовы, але і іншыя.

Тых, хто сочыць за творчасцю Вадзіма Галыгіна, чакае дадатковы сюрпрыз: шоўмэн паўстане перад гледачамі ў нязвыклым, некамедыйным амплуа.

«Завязка наступная: замежнікі прыязджаюць у Беларусь і разам з нашымі дзяўчатамі трапляюць у розныя сітуацыі, — распавёў рэжысёр карціны Макс Сіры. — Фільм у тым ліку пра ўспрыманне замежнікамі беларускага каларыту».

Разам з Максам кіраваць працэсам будзе Андрэй Грынько. Галоўным аператарам-пастаноўшчыкам выступае Аляксандр Алейнікаў.

Акрамя Андрэя Курэйчыка, прадзюсарамі фільма сталі Сяргей Якубоўскі і Віктар Лабковіч. Яны ўпэўненыя, што іх сумесны прадукт чакае поспех не толькі ў айчынных кінатэатрах, але і за мяжой. А паглядзець фільм можна будзе ўжо гэтай восенню.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031