Знайсці
29.05.2017 / 11:3830РусŁacБел

Фатограф аддаў чатыры гады жыцця, каб зрабіць гэтае ФОТА

У часопісе bioGraphic быў апублікаваны здымак еўразійскага бабра, які плыве пад вадой Луары з таполевай галінкай у зубах. Французскі фатограф паляваў на гэты здымак чатыры гады.

Фота: Louis-Marie Preau

Кожны вечар фатограф апранаў рыштунак для падводнага плавання і ляжаў нерухома ў рэчышчы ракі на працягу двух-трох гадзін. Нарэшце, аднойчы ўвечары яго цярпенне акупілася. Як піша bioGraphic, «ён толькі апусціўся ў ваду і размясціўся, калі ўбачыў дарослага бабра, калі той вяртаўся са свежай таполевай галінкай да трох дзетак».

Звычайны, або рачны, бабёр з'яўляецца самым буйным грызуном фаўны Старога Свету і другім па велічыні пасля капібары. Да пачатку ХХ стагоддзя ў свеце засталося ўсяго каля 1200 асобін гэтага віду, але ў выніку прынятых мер удалося выратаваць рачнога бабра і павялічыць яго папуляцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031