Знайсці
29.05.2017 / 11:2025РусŁacБел

Упершыню за 11 гадоў у Мінску склалася надзвычай неспрыяльная сітуацыя для алергікаў

У канцы мая ў Мінску склалася дрэнная сітуацыя для алергікаў. Пыленне бярозы скончылася, але пачалося цвіценне дуба (3 клас алергеннасці).

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

З'явіўся пылок кіпарысавых. Яго адзінкі, але ў суме ён таксама спрыяе ўзмацненню алергеннай рэакцыі. Пыляць таксама елка і хвоя. Пылок іх не з'яўляецца алергенам, але ўзмацняе забруджванне паветра ў горадзе. Масавага цвіцення травы не назіраецца. Аднак у атмасферы з'явіўся раслінны пух — дзьмухаўцы.

Высокія канцэнтрацыі алергеннага пылка плюс раслінны пух, які абдзірае і раздражняе слізістую, спрыяюць развіццю неспрыяльнай сітуацыі для алергікаў. У горадзе своечасова выкошваюць газоны, але ў прыгараднай зоне дзьмухаўца вельмі шмат.

Калі не будзе дажджу, сітуацыя будзе пагаршацца, на падыходзе цвіценне травы і тапаліны пух.

У Мінску ў канцы мая звычайна для алергікаў спрыяльная абстаноўка. Упершыню за 11 гадоў назірання ўзнікла такая сітуацыя. Гэта лішні раз даказвае, што нельга дакладна прадказаць прыродныя змены.

Тэрмінова патрабуецца дадатковы паліў гарадскіх вуліц або залева, якая пакуль не прагназуецца. Любая вада дапаможа палегчыць сітуацыю.

Сіноптыкі раяць, выходзячы на вуліцу, максімальна закрываць адкрытыя часткі цела, выкарыстоўваць акуляры, не адчыняць вокны ў машынах. Часцей мыйцеся, прамывайце вочы і нос, праводзьце вільготную прыборку ў доме.

pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930