Знайсці
29.05.2017 / 10:152РусŁacБел

У басейне ў Светлагорску на занятках ледзь не патануў 9-гадовы хлопчык — дзіця ў рэанімацыі

Здарэнне адбылося ў раённым цэнтры 27 мая. Дзяцей прывялі на заняткі ў басейн СДЮШАР-1, паведамляе ranak.by.

9-гадовы хлопчык плаваў у масцы з трубкай. У нейкі момант у яе, як мяркуецца, патрапіла вада — дзіця захлынулася і стала тануць. Адзін з трэнераў заўважыў гэта і кінуўся ратаваць школьніка.

Медыкі даставілі хлопчыка ў рэанімацыю, на той момант шпіталізацыі яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930