Знайсці
29.05.2017 / 06:333РусŁacБел

Эксперты назвалі магчымых стваральнікаў віруса WannaCry

Стваральнікамі віруса-вымагальніка WannaCry, які заразіў камп'ютарныя сістэмы ў 150 краінах, хутчэй за ўсё з'яўляюцца жыхары Ганконга, поўдня Кітая, Сінгапура або Тайваня. Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскай кампаніі Flashpoint, якая працуе ў сферы кібербяспекі, паведамляецца на сайце кампаніі.

Вынікі аналізу экспертаў, на які звярнула ўвагу выданне South China Morning Post, былі апублікаваныя 25 мая.

З вялікай доляй імавернасці аўтар паведамленняў з патрабаваннем «выкупу», якія з'яўляліся на экранах заражаных камп'ютараў «з'яўляецца носьбітам паўднёвага дыялекту кітайскай мовы», удакладняюць эксперты. На іх думку, стваральнік кода валодае англійскай мовай, аднак яна не з'яўляецца яго роднай, пра што сведчаць дапушчаныя ў тэксце памылкі.

Некалькі тэрмінаў, якія прысутнічаюць у тэксце, часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў Паўднёвым Кітаі, Ганконгу, Тайвані і Сінгапуры, адзначаецца ў паведамленні.

Па дадзеных аўтараў даследавання, код першапачаткова быў напісаны на кітайскай мове, пасля чаго перакладзены на англійскую. З англійскай тэксты паведамленняў былі перакладзены з дапамогай Google Translate, адзначаюць эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930