Знайсці
28.05.2017 / 11:1813РусŁacБел

Гендырэктар МТЗ: Сярэдні заробак на вытворчасці перавышае 1000 рублёў

Сярэдні заробак на вытворчасці Мінскага трактарнага завода перавышае 1000 рублёў, распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка на мерапрыемстве, прысвечаным 71-годдзю Мінскага трактарнага завода.

«Асноўнае, што ўдалося дамагчыся, - захаваць працоўны калектыў. Калі ў 2014 годзе штомесяц звальнялася больш за 200 чалавек і зводка мінулага месяца — 12, лічу, што задачу мы выканалі. Калектыў працуе стабільна, асабліва ў канструктарска-тэхналагічным асяроддзі, — сказаў Фёдар Дамаценка. — Другая задача — заробак. Мы маем заробак па асноўных вытворчых работ у межах 700 даляраў. Сярэдняя заработная плата — каля 500 даляраў. Асноўная зарплата вытворчага працоўнага - 1060 рублёў».

Раней гендырэктар МТЗ паведамляў, што сярэдняя сакавіцкая зарплата на прадпрыемстве склала 950 рублёў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера