Знайсці
27.05.2017 / 23:5494РусŁacБел

Афіцыйная версія жорсткага затрымання ў метро: п'яны хлопец пад наркотыкамі зламаў нос міліцыянту

Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі даў каментар наконт інцыдэнту, які адбыўся ў сталічным метрапалітэне ўначы 27 мая.

Глядзіце: Шасцёра міліцыянтаў затрымлівалі хлопца ў мінскім метро — жорсткае ВІДЭА

Пасажыр спрабаваў увайсці на станцыю метро, аднак нешта выклікала падазрэнне аховы.

«У ходзе разбору ён аказаў актыўны супраціў і нанёс траўмы супрацоўніку міліцыі. У выніку — пералом касцей носа. Кроў супрацоўніка міліцыі і зафіксавана на запісы, які трапіў у інтэрнэт», — заявіў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Малады чалавек затрыманы. Дактары спрабуюць вывесці яго са стану наркатычнага атручвання і алкагольнага ап'янення, паведамляе БЕЛТА.

Заведзеная крымінальная справа па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера