Знайсці
26.05.2017 / 21:2710РусŁacБел

Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе: Падчас гімна чытаю сам сабе «Пагоню» Багдановіча

Брамнік зборнай па пляжным футболе і найлепшы гулец леташняга чэмпіянату Беларусі Валерый Макарэвіч распавёў TUT.BY пра тое, чаму падчас гімна ён чытае пра сябе верш «Пагоня».

Фота: Дар'я Буракіна, tut.by

— Летась у Італіі ў гасцініцы персанал прапанаваў нам меню на беларускай мове, — узгадвае Валерый. — Такім чынам арганізатары спаборніцтваў хацелі выказаць павагу. Было прыкра, калі некаторыя хлопцы не змаглі зразумець, што такое «ялавічына», і папрасілі замяніць меню на рускамоўны варыянт. Пераконваць некага не збіраюся. Жаданне падтрымаць сваё, усё беларускае, павінна ісці знутры.

Вельмі люблю сваю краіну — яе мову і культуру. Рос у асяроддзі, дзе ўсе размаўлялі на роднай мове. Я і цяпер дома размаўляю толькі па-беларуску. Такім спосабам вучу мове дзяцей. Яшчэ знайшоў для дачкі беларускамоўнага выхавальніка. Даволі цяжка адшукаць кнігі на мове, але і гэта раблю. Праект Kinakong.by дае магчымасць звадзіць дзіця ў кіно, дзе дубляж на беларускай. Ведаеце, калі раптам я буду апошнім, хто ў маёй сям'і ўпэўнена валодае роднай мовай, то прыму гэта за здраду ў адносінах да мамы і бабулі.

Да гімна Беларусі у Макарэвіча таксама ёсць прэтэнзія.

— Маё меркаванне: ён недастаткова патрыятычны. Як перад спартыўнай падзеяй спяваць аб тым, што мы мірныя людзі? Каб хоць неяк сябе завесці перад гульнёй, падчас выканання гімна чытаю сам сабе верш Максіма Багдановіча «Пагоня»: «Толькі ў сэрцы трывожным пачую / За краіну радзімую жах, / Успомню Вострую Браму сьвятую / I ваякаў па грозных канях». Вы паглядзіце, як палякі на надрыве спяваюць свой гімн, украінцы, італьянцы. Мурашкі па скуры бягуць! А мы — мірныя людзі, быццам загадзя згодныя на нічыю… Думаю, што верш Наталлі Арсенневай «Малітва за Беларусь» і «Пагоня» Багдановіча лепш падышлі б на ролю гімна, чым афіцыйна прыняты тэкст.

Цалкам інтэрв'ю чытайце тут >>>

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера