Знайсці
26.05.2017 / 19:3411РусŁacБел

Яшчэ больш прапаганды: бюджэт дзяржаўных СМІ ў Расіі вырасце на $45 мільёнаў

Бюджэт расійскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва ТАСС павялічыцца на 15,8 млн даляраў, МІА «Россия Сегодня» — на 14 млн даляраў, холдынгу ВГТРК — на 3,2 млн. даляраў. Гэта вынікае з законапраекта аб бюджэце на 2017 год, унесенага ўрадам у пятніцу ў Дзярждуму, піша ВВС.

Галоўны рэдактар і генеральны дырэктар МІА «Россия Сегодня» Маргарыта Сіманьян і Дзмітрый Кісялёў сёлета змогуць распарадзіцца дадатковымі грашыма. Фота ТАСС

Усяго дзяржаўныя выдаткі на СМІ прапанавана павялічыць на 2,5 млрд расійскіх рублёў (каля $45 млн). Гэтыя сродкі накіраваныя Федэральнаму агенцтву па справах друку, агульны бюджэт якога ў 2017 годзе пакуль што складае 74,3 млрд рублёў (каля $1,3 млрд). Грошы праходзяць па артыкуле «Сродкі масавай інфармацыі», гэта значыць ідуць на субсідыі дзяржаўным СМІ.

Папраўкі ў бюджэт, якія тычацца СМІ, павінны быць разгледжаныя ў профільным камітэце Дзярждумы — камітэце па інфармацыйнай палітыцы. Суразмоўца ВВС у камітэце сказаў, што папраўкі будуць падтрыманы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930