Знайсці
26.05.2017 / 18:20РусŁacБел

Людзі на вуліцы дапамаглі затрымаць рабаўніка ў Лунінцы

Людзі на вуліцы дапамаглі міліцыянерам затрымаць рабаўніка крамы ў Лунінцы, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся 26 мая каля 00.20 на прывакзальнай плошчы. У кругласутачны магазін «Ласунак» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства зайшоў мужчына ў пальчатках і з нацягнутым на твар шалікам. У гэты момант у краме нікога, акрамя 44-гадовага прадаўца, не было. Дастаўшы з кішэні кухонны нож, невядомы пералез праз прылавак і пад пагрозай прымянення гвалту запатрабаваў выручку. Спалоханая жанчына дастала з касы каля 310 рублёў і перадала іх рабаўніку. Забраўшы грошы, той кінуўся наўцёкі.

Тое, што адбываецца ў краме, з вуліцы праз вітрыну ўбачыў 19-гадовы мясцовы жыхар, навучэнец другога курса Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, які праходзіў міма з дзяўчынай. Хлопец кінуўся ўслед за злачынцам. Дагнаўшы, паваліў яго на зямлю. На дапамогу падаспеў яшчэ адзін мінак — работнік лакаматыўнага дэпо. Разам яны скруцілі ўцекача. У гэты момант на месца здарэння прыбылі выкліканыя прадаўцом па кнопцы трывожнай сігналізацыі нарады міліцыі з аддзела Дэпартамента аховы і аддзела ўнутраных спраў на транспарце.

Рабаўніком аказаўся 35-гадовы жыхар Лунінца, які працуе дворнікам у адной са школ райцэнтра, раней не судзімы. Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 КК (разбой). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

«Грамадзяне, якія праявілі смеласць, абавязкова будуць заахвочаныя», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930