Знайсці
26.05.2017 / 16:45РусŁacБел

28 мая — Re1ikt прэзентуе на біс альбом «Kufar»

ТNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9). Пачатак а 19.00.

«Перад тым як грунтоўна засесці за новы матэрыял, працягваем традыцію граць праграму на біс — не так шмат нагод існуе каб выканаць цалкам альбом. Многія з трэкаў даволі складана выканаць жыўцом, таму для нас гэта добры выклік. А для нашых слухачоў добрая магчымасць паслухаць песні, якія мы вельмі рэдка граем на канцэртах», - кажа лідар гурта Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Прэзентацыя дыска з аншлагам прайшла ў сталічным клубе «Бруге» ўзімку. Па выніках мінулага года «Kufar» трапіў у топ-10 сябраў вялікага журы парталу Experty.by - Сяргея Філімонава, Максіма Жбанкова, Дзіны Кудрэйкі, Сяргея Будкіна, Змітра Падбярэзскага. Таксама адным з сваіх улюбёных альбомаў яго назваў амерыканскі тэлевядучы Мэт О’Донэл.

Альбом «Kufar» запісваўся ў Польшчы паралельна з найлепшым беларускім рок-альбомам 2015 года «Лекавыя травы» (Experty.by і Rock Profi) і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі «незвычайнага» Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе (напрыклад, стадыённы хіт «Razam» — гімн футбольнага клуба «Крумкачы», а таксама джаз-рокавы дуэт «Tolki shieh» з саксафаністам Krambabambula Паўлам Аракелянам на словы Янкі Купалы).

Сродкі на выданне альбому, а таксама на здымкі кліпа на песню «Drobnieńki doždžyk» гурт сабраў па выніку паспяховай краўдфандынгавай кампаніі на платформе «Талака».

Апроч Мінску Re1ikt прэзентаваў альбом «Kufar» і ў шэрагу беларускіх гарадоў. Цяпер музыкі «на біс» зноў прадэманструюць кружэлку ў сталіцы, а таксама парадуюць слухачоў сваімі найлепшымі кампазіцыямі і сюрпрызамі, якія пакуль трымаюць у таямніцы.

Re1ikt — гурт, які працуе ў напрамках progressive rock, post-rock і alternative rock. Каманда спалучае іх з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, які творча пераасэнсоўвае і робіць актуальным для сучаснага слухача. Калектыў атрымліваў музычныя узнагароды ў Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі. 

Канцэрт адбудзецца 28 мая ў мінскім TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9). Пачатак а 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930