Знайсці
26.05.2017 / 14:521РусŁacБел

Дзясяткі падлеткаў былі падпісаныя на «суполку смерці», якую адміністраваў жыхар Баранавіцкага раёна

У суполцы смерці «Укантакце» толькі з Брэсцкай вобласці былі зарэгістраваны 35 падлеткаў, паведамляе intex-press.by.

— У суполку ўваходзілі падлеткі 11—15 гадоў, — распавёў Intex-press Генадзь Вайтовіч, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама. — Усяго там было ўжо некалькі дзесяткаў чалавек з усёй Беларусі. Сярод іх — 35 падлеткаў з Брэсцкай вобласці. Зараз міліцыяй высвятляем, ці былі выпадкі суіцыду сярод падпісчыкаў суполкі.

У дачыненні да аднаго з адміністратараў суполкі, які пражывае на тэрыторыі Баранавіцкага раёна, супрацоўнікамі міліцыі праводзіцца праверка і вырашаецца пытанне аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці.

Па словах міліцыянта, суполка была выдаленая адразу пасля яе выяўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930