Знайсці
26.05.2017 / 14:0229РусŁacБел

У Каменнай Горцы адкрыўся гандлёвы цэнтр Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрыя Лукашэнкі ФОТЫ

У сталічным раёне Каменная Горка адкрыўся гандлёвы цэнтр Green City. Ягоная адметнасць перадусім ва ўласніку.

Будынкам валодае кампанія «Еўрастэпгруп», сузаснавальнікамі якой сталі смаленская «Еўрастэп» Мікалая Іванаўскага і беларускі Прэзідэнцкі спартыўны клуб на чале з Дзмітрыем Лукашэнкам.

Аб’ём інвестыцый у Green City перавысіў $110 мільёнаў. Гэта перадусім банкаўскія крэдыты, узятыя ў «Беларусбанку» і «Тэхнабанку».

У складзе гандлёвага цэнтра запрацаваў гіпермаркет Green — гэта сёмая крама сеткі ў Беларусі.

фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера