Знайсці
26.05.2017 / 11:0523РусŁacБел

Лукашэнка даручыў замяніць шэраг падручнікаў да 1 верасня

Усе навучальныя праграмы для сярэдняй школы ў Беларусі да 1 верасня будуць абноўлены. Аб гэтым Аляксандру Лукашэнку паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Па словах міністра, гэтая праца практычна завершана. Разам з тым па аб'ектыўных прычынах пад новыя праграмы да наступнага навучальнага года будуць распрацаваны падручнікі не па ўсіх прадметах. «Мы прааналізуем змест падручнікаў і выразна вызначым, што са старых падручнікаў браць, а што не ў адпаведнасці з новымі праграмамі, дамо метадычныя рэкамендацыі», — сказаў Ігар Карпенка.

«Трэба выбраць тыя, што не церпяць, і замяніць гэтыя падручнікі ў першую чаргу. Астатнія пакуль пакінуць, выдаўшы рэкамендацыі», — даручыў Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі адзін з сігнальных асобнікаў новых падручнікаў, а таксама сучасную тэхналогію «ажываючых малюнкаў». Яе сутнасць у тым, што з дапамогай дадатку на смартфоне можна фактычна «ажывіць» карцінку і праглядзець дадатковы відэаматэрыял.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што, акрамя зместу, важна і афармленне падручнікаў, якое павінна быць прыгожым і фундаментальным, але разам з тым і практычным. «Шкадаваць грошы на падручнікі нельга», — сказаў ён.

Акрамя таго, Лукашэнка распавялі аб адукацыйным партале, дзе ў вольным доступе маюцца самыя розныя матэрыялы і інфармацыя для вучняў, бацькоў і педагогаў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930