Знайсці
26.05.2017 / 10:54РусŁacБел

Вясна скончыцца цёплым з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі надвор'ем

У апошнія майскія выходныя чакаецца цёплае і камфортнае надвор'е. Магчымая невялікая воблачнасць, у дзённыя гадзіны будзе свяціць сонца, распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, піша Tut.by.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у суботу і ў ноч на нядзелю ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны, а днём у нядзелю па Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі будуць згушчацца непрацяглыя слабыя туманы.

Тэмпература паветра складзе ў суботу, 27 мая, ноччу +4 + 10°С, днём +16 + 22°С,

У нядзелю ўначы +6 + 12°С, днём ад + 15°С па паўночным усходзе да + 28°С па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску ў выходныя чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ў суботу ноччу +7 + 9°С, днём +19 + 21°С, у нядзелю ноччу +9 + 11°С, днём +22 + 24°С,

У панядзелак краіна будзе знаходзіцца на паўднёвай перыферыі Скандынаўскага цыклона. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём у паўночных і цэнтральных раёнах рэспублікі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Раніцай і днём узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ноччу +10 + 16°С, па паўднёвым усходзе +8 + 9°С; днём +20 + 27°С, па поўдні да + 29°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930