Знайсці
26.05.2017 / 10:2613РусŁacБел

«Советская Белоруссія» не будзе абвяргаць няпраўду пра актывіста Кулакова… бо «Наша Ніва» ўжо паведаміла пра прабачэнні

«Рэдактар «СБ» Павел Якубовіч выбачыўся перад апазіцыйным актывістам Леанідам Кулаковым», — паведаміла «Наша Ніва» ў сярэдзіне сакавіка 2017 года. Гісторыя цягнулася з часоў прэзідэнцкіх выбараў, калі пасля закрыцця ўчасткаў Кулакова затрымалі міліцыянты.

«Советская Белоруссія» напісала, што ў крыві затрыманага актывіста было 1 праміле алкаголю. А гэта была няпраўда.

Падчас сустрэчы з Кулаковым Павел Якубовіч папрасіў прабачэнні за тую публікацыю, а таксама паабяцаў змясціць пісьмовае абвяржэнне.

Прайшло некалькі месяцаў, а яно так і не было апублікавана. Чаму?

«З паведамлення рэдакцыі газеты «Наша Ніва» беларускай грамадскасці ўжо вядомы факт прынясення Вам прабачэнняў. Лічым інцыдэнт вычарпаным», — гаворыцца ў афіцыйным адказе намесніка Якубовіча.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930