Знайсці
26.05.2017 / 09:245РусŁacБел

Еўракамісар назваў адну з умоў пацяплення адносін з Беларуссю

Пакуль Беларусь не дакажа, што Беларуская АЭС, якая будуецца каля Астраўца, бяспечная, адносіны Еўрасаюза з Беларуссю не пацяплеюць.

15min.lt

Гэта заявіў у чацвер у Вільні адказны за энергетыку еўракамісар Мараш Шэфчавіч. «Вельмі важна, каб былі праведзены адпаведныя стандартам ЕС стрэс-тэсты ў самых неспрыяльных умовах. Без гэтых тэстаў мы не можам размарозіць гэты энергетычны дыялог з імі і гэта, без сумневу, абмяжоўвае нашы магчымасці супрацоўнічаць з Беларуссю, таму я лічу, што Беларусь разумее, з якой сур'ёзнасцю мы ставімся да гэтага пытання», — сказаў М. Шэфчавіч, адказваючы на пытанні членаў сейма Літвы на пленарным пасяджэнні парламента.

Паводле яго слоў, вынікі будзе ацэньваць Еўрапейскі камітэт рэгулятараў, у якім будуць і прадстаўнікі Літвы, так што будзе магчымасць прадставіць рэкамендацыі, што Беларусь павінна ўдасканаліць. «Камітэт падрыхтуе рэкамендацыі, і ў іх, без сумневу, будзе напісана, што гэта трэба палепшыць, гэта трэба ўдасканаліць, што трэба прытрымлівацца палажэнняў аб бяспецы, так што я згодны, што мы знаходзімся на асабліва важным этапе», - сказаў еўракамісар.

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930