Знайсці
25.05.2017 / 19:481РусŁacБел

Трамп нагадаў НАТА пра пагрозу тэрарызму, міграцыі і Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, упершыню выступаючы на саміце НАТА, заклікаў альянс больш укладвацца ў барацьбу з тэрарызмам, некантралаляванай міграцыяй і пагрозы з боку Расіі, піша ВВС.

«У будучыні НАТА павінна надаць больш увагі тэрарызму, іміграцыі, а таксама як пагрозам з боку Расіі і на ўсходніх і паўднёвых межах НАТА», — сказаў Трамп.

Ён таксама ў чарговы раз заклікаў членаў НАТА плаціць неабходную долю за забеспячэнне бяспекі ў рамках альянсу, падкрэсліўшы, што некаторыя запазычылі «велізарнаю колькасць грошай».

Члены альянсу пагадзіліся з прапановай Трампа больш актыўна ўдзельнічаць у працы, якую ён узначальвае ЗША кааліцыі па барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Зрэшты, Францыя і Германія настойваюць, што гэта рашэнне ў асноўным носіць сімвалічны характар.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што члены альянсу павінны больш дапамагаць кааліцыі ў тым, што тычыцца абмену інфармацыі і запраўцы самалётаў у паветры.

«Гэта стане магутным палітычным сігналам аб прыхільнасці НАТА да барацьбы супраць тэрарызму, а таксама палепшыць каардынацыю ўнутры кааліцыі — аднак, гэта не значыць, што НАТА будзе ўдзельнічаць у баявых аперацыях», — заявіў ён.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера