Знайсці
25.05.2017 / 16:45РусŁacБел

ФСБ заявіла аб затрыманні ў Маскве членаў ІД, якія рыхтавалі тэракты

У Маскве затрыманыя чацвёра прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы», якія рыхтавалі тэракты, заяўляе ФСБ. Пры ператрусе ў іх знайшлі гатовую да ўжывання выбуховую прыладу, сцвярджае спецслужба.

«ФСБ Расіі 25 мая ў Маскве затрыманыя чатыры члены тэрарыстычнай групы, што складаецца з грамадзян Расіі і краін Цэнтральнаазіяцкага рэгіёну, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку тэрактаў з выкарыстаннем самаробных выбуховых прылад на аб'ектах транспартнай інфраструктуры Масквы», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра грамадскіх сувязяў ФСБ.

Пры ператрусах, як заяўляе спецслужба, былі выяўленыя «лабараторыя па вытворчасці выбуховых рэчываў», а таксама «гатовае да ўжывання самаробнае выбуховае прыстасаванне з паражальнымі элементамі», аўтаматы, гранаты і відэазапісы «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай накіраванасці».

Пасля тэракту затрыманыя планавалі з'ехаць у Сірыю і далучыцца да сіл ІД, удакладняе ФСБ.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера