Знайсці
25.05.2017 / 15:3016РусŁacБел

З Мінска будуць лётаць у Іракскі Курдыстан

Першы рэйс з Іракскага Курдыстана ў Мінск павінен адбыцца ў чэрвені.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтркурорт» Алег Міхайлаў.

Кажучы пра экспарт паслуг «ЦэнтрКурорт», Алег Міхайлаў адзначыў, што арганізацыя цяпер праводзіць вялікую працу па трох накірунках. «Мы выбралі ўсходні вектар, да прыкладу, вельмі сур'ёзна займаемся Іракам. Толькі за мінулы год прынялі больш за 400 чалавек з гэтай краіны, цяпер таксама ідуць сур'ёзныя групы. У Іраку ёсць Іракскі Курдыстан, гэта вельмі цікавая тэма, мы нават ездзілі ў сталіцу гэтага рэгіёна - Эрбіль. На прэзентацыю беларускага турпрадукту тады сабралася каля 100 фірмаў, стаіць пытанне пастаноўкі самалёта «іракскіх авіяліній» з Эрбіля ў Мінск. Пакуль папярэдне ён павінен адбыцца ў канцы чэрвеня», - распавёў А.Міхайлаў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930