Знайсці
25.05.2017 / 14:5713РусŁacБел

БХД і «Гавары праўду» паспрачаліся пра аўтарства зоркі на эмблемах арганізацый

Сімвалы «Гавары праўду» і Партыі БХД

Сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі абвінавачвае грамадскае аб'яднанне «Гавары праўду» ў крадзяжы лагатыпу. На пячатцы ГП выяўлена васьміканцовая зорка. Гэты ж сімвал ужо больш за 10 гадоў выкарыстоўвае БХД. 

Рымашэўскі сцвярджае, што сімволіка хрысціянскіх дэмакратаў «эксклюзіўная, бо замаўлялася канкрэтнаму дызайнеру. І у такім выкананні нідзе, апроч як партыяй БХД, не выкарыстоўвалася». А ў «Гавары праўду», «відаць, з крэатывам зусім стала кепска».

Сустаршыня ГП Таццяна Караткевіч у размове з Еўрарадыё абвяргае абвінавачанні:

«Гэта не лагатып «Гавары праўду», а проста пячатка. Калі ты яе замаўляеш, табе прапаноўваюць варыянты. І ты выбіраеш. Гэта прыдумляюць у самой фірме, там над гэтым працуюць дызайнеры».

Па словах Таццяны Караткевіч, «Гавары праўду» толькі распачынае распрацоўку сваіх сімвалаў. Нядаўна кампанія атрымала рэгістрацыю ў Мінюсце, таму неўзабаве яе чакае рэбрэндынг.

Спрэчкі наконт сімволікі сустаршыня ГП лічыць абсалютна лішнімі.

«Так можна і «Пагоню» прыватызаваць. І крычаць: «Не, гэта наша!» Гэта такі местачковы падыход. А трэба думаць глабальна: чым больш будзе беларускай сімволікі, тым больш яна будзе пранікаць туды, дзе яе зараз няма».

Крыху пазней Віталю Рымашэўскаму адказаў яшчэ адзін кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў

«Гэты сімвал быў у адкрытым каталозе прадпрыемства «Сальвіна», што робіць пячаткі. Таму наконт «эксклюзіўнай апрацоўкі» казаць недарэчна. З усіх магчымых малюнкаў толькі два было нацыянальныя: зорка і арнамент з дзяржаўнага сцяга. Зразумела, мы выбралі зорку, якая для нас найперш нацыянальны сімвал, а не партыйны. Даруй, пра БХД мы нават не ўзгадалі — думалі глыбей».

Пасля гэтага каментару Рымашэўскі прынёс «Гавары праўду» прабачэнні.

euroradio.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера