Знайсці
25.05.2017 / 14:3533РусŁacБел

Якубовіч і Чаргінец прэтэндуюць на прэмію Саюзнай дзяржавы — па $90 тысяч кожнаму

Экспертная рада ў Мінску вызначала 7 намінантаў на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады.

У ліку намінантаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч, галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў, аўтарскі калектыў за цыкл мультфільмаў «Казкі старога піяніна», кампазітар, народны артыст Расіі Алег Іваноў, дырыжор, народны артыст Расіі Валерый Палянскі, музыка Аляксандр Шалін.

Наперадзе грамадскае абмеркаванне намінантаў, а ў верасні будзе прынята рашэнне Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы. Усяго будзе ўручацца тры прэміі — па 5 мільёнаў расійскіх рублёў (па $89 тысяч па цяперашнім курсе).

Узнагарода ўручаецца за творы, якія «ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй».

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера