Знайсці
25.05.2017 / 14:0911РусŁacБел

Апублікаваныя ФОТА чалавека, які кінуў выбухоўку на тэрыторыю беларускай амбасады ў Літве 

Паліцыя Вільні просіць дапамогі ў апазнанні падазраванага.

Паліцыя Вільні паведамляе, што атрыманы фатаграфіі чалавека, якога падазраюць у тым, што ён кінуў невядомы прадмет, што ўзарваўся на тэрыторыі беларускага пасольства, паведамляе delfi.lt. Паводле звестак паліцыі, менавіта ён ўцякаў ад будынка амбасады, калі адбыўся выбух.

Нагадаем, 18 мая, а 20.26 у паліцыю паступіла паведамленне пра тое, што на тэрыторыю беларускай амбасады ў Вільні, на вул. Міндоўга, кінулі невядомы прадмет (магчыма, петарду), прадмет выбухнуў ў двары амбасады. Маёмасць і людзі не пацярпелі.

Падчас расследаванне былі атрыманыя запісы з відэакамер, на якіх зафіксаваны малады чалавек, які падазраецца ў парушэнні грамадскага парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930