Знайсці
25.05.2017 / 14:0624РусŁacБел

Жанчына 30 гадоў жыла ў Беларусі з расійскім пашпартам. Калі дакумент скралі, яе паўгода трымалі ў СІЗА і дэпартавалі

Гісторыяй падзялілася ў сваім фэйсбуку актывістка Вольга Кавалькова.

У сакавіку Кавалькова атрымала 7 сутак за ўдзел у Маршы недармаедаў. Яна адбывала пакаранне ў СІЗА Маладзечна, дзе і пазнаёмілася з 58-гадовай жанчынай.

«Алена Домніна — замужам за беларусам, 30 гадоў жыве ў Радашковічах, пад Маладзечнам. Аднойчы яна ехала ў аўтобусе і ў яе парэзалі сумку, скралі пашпарт. Не адразу, але яна САМА звярнулася ў Маладзечанскі аддзел па грамадзянстве і міграцыі, а калі прыйшла праз пару месяцаў 9 снежня 2016 года ўдакладніць вынік, то яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Ніякіх дакументаў пры гэтым ёй на рукі не выдалі. Яна як чалавек, што не вельмі разбіраецца ў працэдурах, не разумела, што яна тут робіць, плакала, галадала, — піша Кавалькова. —

За дзень да таго, як я трапіла ў гэты ізалятар, а было гэта 10 сакавіка 2017 года, ёй прынеслі пастанову аб тым, што яе ўтрыманне ў ізалятары працягнута да верасня 2017 года. У пастанове было напісана, што 28 студзеня 2017 яны зрабілі запыт аб вырабе яе пашпарта ў расійскую амбасаду, то бок змясцілі ў ізалятар 9 снежня, а запыт зрабілі праз 2 месяцы.

Яна ніколі ў жыцці не прыцягвалася ні да якой адказнасці, жыла сабе, працавала, а зараз вымушаная ў жудасных умовах чакаць калі ёй вырабяць пашпарт».

А 25 мая стала вядома, што Алену Домніну ўсё ж дэпартавалі з Беларусі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930