Знайсці
25.05.2017 / 13:1127РусŁacБел

Прэм'ер Літвы: Блакада будзе забяспечана — электраэнергія з Астравецкай АЭС у краіну не трапіць

15min.lt

У сувязі з сумневамі наконт таго, ці не парушыць правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) імкненне Літвы накласці эмбарга на электраэнергію з Беларускай АЭС у Астраўцы, прэм'ер краіны Саўлюс Скверняліс запэўнівае, што дзяржава гарантуе, каб электраэнергія з небяспечных станцый не трапляла ў краіну.

У апублікаваным у сераду інтэрв'ю намеснік старшыні Еўракамісіі адказны за энергетыку Мараш Шефчавіч, які знаходзіцца з візітам у Літве, заявіў, што ўнутры Еўрасаюза нельга забараніць імпарт электраэнергіі, што вырабляецца на АЭС, а забарона на імпарт атамнай энергіі з трэціх краін павінна атрымаць ацэнку з улікам установак Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

У адказ на пытанне пра тое, ці не значыць гэта, што імкненне Літвы блакаваць электраэнергію пацерпіць фіяска, С. Скверняліс сказаў: «насамрэч не». Па словах прэм'ера, Літва забяспечыць, каб электраэнергія з Астраўца не трапіла на рынак.

Скверняліс сказаў, што неабавязкова ў маштабе ЕС забараняць экспарт, дастаткова, каб гэтая электраэнергія не трапляла праз некалькі краін.

У сераду прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце і міністр энергетыкі Жыгімонта Вайчунас выказалі перакананне, што імкненне Літвы байкатаваць электраэнергію з Астраўца звязана з інтарэсамі нацыянальнай бяспекі і не будзе супярэчыць правілам СГА.

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930