Знайсці
25.05.2017 / 11:5321РусŁacБел

Маянэз з асятрыны, катлеты дэ-валяй і кактэйль «Туці-фруці». Чым кармілі ў мінскім рэстаране ў 1913 годзе? ФОТАФАКТ

Адзін з прэстыжных мінскіх рэстаранаў «Grand Café Select», што на пачатку XX стагоддзя знаходзіўся на рагу вуліц Захар’еўскай і Багадзельнай, прапаноўваў сваім наведвальнікам шыкоўнае меню. Ацаніце самі!

Звесткамі пра гэта падзяліўся Дзмітрый Кішкілевіч, выклаўшы спіс страў ў суполцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Чаго толькі варты «карась обернуар» і «яйкі а-ля берсі». Таксама ў рэстаране была шырока прадстаўленая карта напояў — партвейн, вермут, пунш, французскі кампот, драздоўскае піва, ліманады. Не абышлося і без больш традыцыйных страў: маладая бульба, маласольны агурок і кіслае малако. Прызнавайцеся, слінкі пацяклі?

На жаль, у 1919 годзе рэстаран быў зачынены «ў сувязі з пераабсталяваннем ў савецкую сталовую №5».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930