Знайсці
25.05.2017 / 11:326РусŁacБел

Шматхадовачка: у Расіі хлопец забіў суперніка, а пасля ў яго адзенні і процігазе пабіў агульную каханку

Дэтэктыўная гісторыя адбылася ў расійскім Валгаградзе. Там было знойдзена цела 22-гадовага салдата-кантрактніка, забітага цаглінай.

Пры гэтым прапала яго адзенне і мабільнік. Як выявілася, прычынай трагедыі стала рэўнасць — у забойцы і забітага была адна каханка на дваіх.

Падазраваны — 27-гадовы хлопец і два суўдзельнікі. Яны падпільнавалі вайскоўца непадалёку ад трасы і забілі яго.

Пасля гэтага забойца забраў у салдата форму і тэлефон, з якога прызначыў спатканне агульнай каханцы.

«На спатканне зламыснік прыйшоў у абмундзіраванні пацярпелага, а, каб не было бачна твару, надзеў процігаз. Нічога не тлумачачы, ён накінуўся на маладую асобу з кулакамі, мяркуючы, што ў ім яна пазнае забітага», — тлумачаць мясцовыя следчыя.

Адразу пасля збіцця дзяўчына патэлефанавала меркаванаму забойцу-кантрактніку і стала скардзіцца на свайго ўжо былога каханага. Тады падазраваны пераапрануўся ў цывільную вопратку і прыйшоў суцешыць яе.

Распачата крымінальная справа аб забойстве.

паводле lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031