Знайсці
25.05.2017 / 09:33РусŁacБел

Новы вірус узломвае прылады праз субцітры да фільмаў

Спецыялісты кампаніі Check Point апублікавалі справаздачу, у якой гаворыцца пра вірус з новай тэхналогій распаўсюду праз субцітры да фільмаў. Пад пагрозай заражэння знаходзіцца каля 200 мільёнаў карыстальнікаў.

Спецыялісты адзначаюць, што выяўленая імі ўразлівасць звязаная з працэсам апрацоўкі субцітраў у папулярных медыяпрайгравальніках, у прыватнасці VLC, Kodi (XBMC), Popcorn Time і Stremio. Пад пагрозай заражэння знаходзяцца камп'ютары, мабільныя прылады і нават смарт-тэлевізары 200 мільёнаў карыстальнікаў.

Усяго існуе каля 25 фарматаў субцітраў. Спосабы, якімі з імі ўзаемадзейнічаюць прайгравальнікі, часта небяспечныя. Калі замяняць файлы субцітраў на небяспечную вірусную праграму, то плэер усё роўна адкрые яго і тым самым зможа нанесці вялікія страты прыладзе ахвяры, занёсшы шкоднаснае ПЗ ці даўшы зламыснікам кантроль над тым ці іншым дэвайсам.

Як правіла, большасць файлаў з субцітрамі ствараюцца самімі карыстальнікамі і выкладваюцца на спецыялізаваных сайтах накшталт Opensubttiles.org. Там яны індэксуюцца і класіфікуюцца ў адпаведнасці з карыстальніцкімі рэйтынгамі.

Гэта дае лжывае адчуванне бяспекі. Карыстальнікам сайта здаецца, што яны запампоўваюць правераную версію субцітраў. Але часцяком гэта не так, і алгарытмы ранжавання можна абысці, каб выводзіць шкоднасныя файлы ўверх спісу.

З-за гэтага зламыснік можа рабіць з прыладай ахвяры ўсё, што заўгодна — ад крадзяжу канфідэнцыйнай інфармацыі да блакавання і вымагальніцтва грошай.

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера