Знайсці
25.05.2017 / 09:199РусŁacБел

«Вялікаму каменю» пашырылі льготы. Юрысты кажуць аб адным з найлепшых рэжымаў для бізнэсу ў свеце

Раней анансаваны і апублікаваны Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам указ №166 аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» уводзіць новыя льготы для рэзідэнтаў. Эксперты звяртаюць увагу, у першую чаргу, на павышэнне даступнасці пастаяннага месцазнаходжання ў парку, падатковыя і мытныя льготы, паведамляе tut.by.

Найважнейшымі новаўвядзеннямі па падатковых і мытных ільготах юрыст юрыдычнай кампаніі REVERA Аляксандр Антонаў называе тры:

- тавары, вырабленыя рэзiдэнтамi ў рамках свабоднай мытнай зоны, будуць вызваленыя ад «ўвазнога» ПДВ;

- рэзідэнтаў вызваляць ад выплаты падатку на прыбытак на працягу 10 гадоў з даты ўзнікнення прыбытку, а не з даты рэгістрацыі рэзідэнта, як гэта было раней;

- рэзідэнтаў вызваляць ад выплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку ў поўным памеры на 50 гадоў (тэрмін працы «Вялікага каменя») замест 10 гадоў.

Пры гэтым юрыст звяртае ўвагу на захаванне льгот, якія існавалі раней: паніжаная стаўка падаходнага падатку для работнікаў парку ў 9% (замест вызначаных 13%), магчымасць выплаты ўзносаў у ФСАН, зыходзячы з памеру сярэдняй зарплаты па краіне (замест агульнаўстаноўленых не больш за 5 сярэдніх заробкаў). Для прыкладу, пры заробку ў 1500 даляраў у эквіваленце, у Беларусі трэба заплаціць $820 падаткаў, у «Вялікім камені» — усяго $286, гэта значыць амаль у 3 разы менш.

Яшчэ адно з галоўных новаўвядзенняў указа № 166 — так званая дзядуліна агаворка (Grandfather clause), якая будзе распаўсюджвацца на рэзідэнтаў «Вялікага каменя». Гэта агульнасусветны прынцып, які абараняе інвестара ад змены заканадаўства ў нявыгадны для яго бок.

Эксперты сярод ключавых новаўвядзенняў указа называюць і павышэнне даступнасці пастаяннага месцазнаходжання ў парку за кошт пашырэння пераліку асноўных відаў дзейнасці. Гэта дае інвестарам магчымасць рэалізаваць інвестыцыйныя праекты па новых кірунках: тэлекамунікацыі, комплексная лагістыка, электронная камерцыя, дзейнасць, звязаная з захоўваннем і апрацоўкай вялікіх аб'ёмаў дадзеных, сацыяльна-культурная дзейнасць, а таксама ажыццяўленне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ. Да гэтага тры апошнія названыя напрамкі, як і стварэнне і развіццё лагістыкі, адносіліся да дадатковых відаў дзейнасці парку.

Юрыст REVERA звяртае ўвагу на зніжэнне парога ўваходжання ў парк: калі раней кошт інвестпраекта павінен быў быць не менш за $5 млн, то цяпер гэтая сума можа быць у 10 разоў ніжэйшай - $500 тысяч пры ўмове ажыццяўлення інвестыцый на працягу 3 гадоў. «Гэта адкрывае дарогу ў парк сярэдняму бізнэсу», — кажа Антонаў.

Сярод іншых ільгот, якія ўводзіць указ:

— спрашчэнне парадку рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. У прыватнасці, дапускаецца рэгістрацыя па месцы жыхарства і рэгістрацыя па месцы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыцягваюцца заказчыкамі і падрадчыкамі для будаўніцтва аб'ектаў парку, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, у жылых памяшканнях, якія не з'яўляюцца аб'ектамі нерухомай маёмасці. Фактычна гэта дае магчымасць зарэгістраваць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства непасрэдна па месцы ажыццяўлення імі сваёй працоўнай дзейнасці;

- у сферы валютнага рэгулявання: на рэзідэнтаў парку не распаўсюджваецца заканадаўства аб рэгуляванні знешнегандлёвых аперацый, у тым ліку патрабаванні па тэрмінах іх завяршэння — такая льгота сярод іншага дапаможа прасцей і хутчэй знаходзіць замежных кліентаў;

- рэзідэнты могуць праводзіць валютна-абменныя аперацыі на ўнутраным рынку праз банкі без абмежаванняў;

- спецыяльны парадак фарміравання цэн на некаторыя энергарэсурсы — яны будуць адпускацца па сабекошце.

«З новым указам прававы рэжым «Вялікага каменя» стаў адным з найлепшых для вядзення бізнэсу не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў свеце, — лічыць Аляксандр Антонаў. — І справа не толькі ў аб'ёме падатковых ільгот. Пры падрыхтоўцы праекта ўказа улічаны перадавы досвед заканадаўства Сінгапура, Кітая, Казахстана, ЕС. У дакуменце прасочваецца лінія «не інвестар для дзяржавы, а дзяржава для інвестара». Так, у парку будзе працаваць служба «Адно акно» — зараз інвестар зможа вырашыць усе адміністрацыйныя пытанні ў адным месцы, не пакідаючы парк. Застануцца ў мінулым раптоўныя праверкі кантралюючых органаў, яны будуць праходзіць толькі па ўзгадненні з адміністрацыяй парку, то бок інвестар будзе ў курсе і абаронены ад неабгрунтаванага кантролю».

Указ уступае ў сілу 26 мая. Праект дакумента распрацоўвалі больш за год, яго мэта — палепшыць інвестыцыйную прывабнасць «Вялікага каменя». Парк быў створаны ў 2012 годзе, цяпер у ім толькі 13 рэзідэнтаў; чацвёра з іх далучыліся прыкладна тыдзень таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930