Знайсці
24.05.2017 / 22:3234РусŁacБел

Пуцін прыклаўся да мошчаў Мікалая Цудатворца: сацсеткі ў істэрыцы ФОТА

Фота Дзмітрыя Смірнова.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заехаў у храм Хрыста Збавіцеля і прыклаўся да мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Мошчы святога Мікалая прывезлі ў Маскву 21 мая з італьянскага горада Бары. Да гэтага дня іх адтуль не вывозілі на працягу 930 гадоў. У храме Хрыста Збавіцеля яны прабудуць да 12 ліпеня. Пасля гэтага іх перавязуць у Санкт-Пецярбург, там яны будуць даступныя да 28 ліпеня.

Пра тое, каб мошчы святога Мікалая прывезлі ў Расію, патрыярх дамовіўся з Папам Францыскам падчас сустрэчы ў лютым мінулага года на Кубе, піша РБК.

Фота Пуціна выклаў у Twitter журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.

Карыстальнікі сацсеткі Twitter масава адрэагавалі жартамі, піша расійскае выданне obozrevatel.com.

«Да Леніна ў Маўзалей калі пойдзе прыхінуцца?» — задаюць пытанне карыстальнікі.

«Калі Пуцін прыклаўся да мошчаў святога Сергія Раданежскага, Святы паспрабаваў адпаўзці!» — жартуюць карыстальнікі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930