Знайсці
24.05.2017 / 15:1030РусŁacБел

У Мінску супрацоўніка міліцыі за мацюкі пазбавілі прэміі

Фота: Радыё «Свабода»

Супрацоўнік Маскоўскага РУУС Мінска па прозвішчы Міхалёнак пакараны за нецэнзурную лаянку ў адрас гамадзянкі Галіны Лагацкай. Дапамог у гэтым жанчыне дыктафон, на які яна запісала сваю размову з праваахоўнікам.

«У іх забаронена весці аўдыёзапіс, я гэтага не ведала. Калі б не запіс, я б не рыпалася, маўчала, прыніжаная сышла б, і нічога не даказала. Ён прызнаўся, што мацюкаўся і выбачыўся. Я задаволеная, што атрымалася яго пакараць. Буду дамагацца грашовай кампенсацыі за маральную шкоду», — гаворыць пацярпелая.

1 сакавіка Галіна Лагацкая прыйшла ў Маскоўскі РУУС пагутарыць з начальствам, каб яе не штрафавалі за ўдзел у акцыі недармаедаў, бо яна не лічыць сябе ў нечым вінаватай. Намеснік начальніка Мікалай Рудніцкі выгнаў жанчыну з кабінета і загадаў свайму падначаленаму Міхалёнку выправадзіць яе з будынка РУУС. Міхалёнак выканаў задачу з прымяненнем сілы і моцнага слова.

Галіна запісала, як гэта ўсё адбывалася (асцярожна, на запісе прысутнічае нецэнзурная лексіка!):

У выніку праверкі Следчы камітэт прызнаў факт некарэктных паводзінаў Міхалёнка. Міліцыянера пазбавілі прэміі за месяц, а таксама выклікалі на таварыскі суд.

euroradio.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930