Знайсці
24.05.2017 / 14:092РусŁacБел

Працяглыя і моцныя дажджы. Сіноптыкі папярэдзілі аб неспрыяльнай сітуацыі

У бліжэйшыя дні чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Надвор'е пачне паляпшацца толькі ў нядзелю. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Фота Сяргея Гудзіліна

У пятніцу, 26 мая, ноччу па паўднёва-ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі будуць ісці працяглыя дажджы. Днём у многіх раёнах — моцныя. У асобных рэгіёнах па поўдні краіны прагназуюцца навальніцы.

Тэмпература ноччу 0 … +6°С, днём +5 … 11°С; па паўднёвым усходзе ноччу +7 … 11°С, днём +12 … 17°С, у Гомельскай вобласці +18 … 23°С.

27 мая у суботу, на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Ноччу і раніцай па паўночным захадзе краіны — працяглыя і моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +5 … 11°С, днём +10 … 17°С; па ўсходзе ноччу +12 … 14°С, днём +18 … 23°С

Толькі ў нядзелю атмасферны фронт будзе павольна сыходзіць на ўсход і надвор'е пачне паляпшацца:

інтэнсіўнасць дажджоў зменшыцца, яны будуць невялікія і кароткачасовымі.

Тэмпература ноччу +3 … 10°С, днём +10 … 17°С; па ўсходзе ноччу +11 … 12 ° С, днём +18 … 22°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера