Знайсці
24.05.2017 / 10:2325РусŁacБел

Мова наша. Як будзе «прараб»?

Як сказаць «прараб» на добрай беларускай мове? Гэтым пытаннем задаўся Павел Батуеў з Салігорска, папярэдняе месца працы якога гучала як «прараб па рамонце і абслугоўванні ліфтоў». Ягонае пытанне выклікала жывое абмеркаванне.

Савецкія слоўнікі беларускай мовы давалі варыянт «прараб» ад «производитель работ» з тлумачэннем «выканаўца работ». 

Ва ўкраінскай мове бытуе савецкага часу вытвар виконроб [чытаецца: выконроб], скарот ад «выканаўца работ».

Па-ангельску гэтая пасада называецца foreman [чытаецца: формэн].

Па-фанцузску — chef d'équipe [чытаецца: шэфдэкіп]. Даслоўна — «кіраўнік каманды, брыгады».

Па-польску гэтую пасаду называюць majster. Па-літоўску таксама — meistras. На першы погляд, «майстар» напрошваецца як найлепшы адпаведнік і па-беларуску.

Але можа вы маеце лепшыя прапановы? Чулі ад старшых людзей, сустракалі ў крыніцах? Пішыце ў каментах.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930