Знайсці
24.05.2017 / 08:438РусŁacБел

«Хронікі Нарніі» і зомбі-хорар «1813» прэзентуюць у Полацку

Полацк наведаюць адразу пяцёра сёлетніх фіналістаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — Сюзанна Паўкштэла, Уладзімір Садоўскі, Надзея Кім, Андрэй Дзічэнка і Міхал Бараноўскі.

Садоўскага журы «Дэбюту» адзначыла за кнігу «1813». Гэтая навела — першы беларускі зомбі-хорар. Жанр, які даўно распаўсюджаны за мяжой, па-беларуску не распрацаваны. Садоўскі ўзяў рэальную гістарычную асобу — Міхала Клеафаса Агінскага, якую прымусіў змагацца з напалеонаўскімі жаўнерамі-зомбі.

Кім пераклала з англійскай мовы «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» Клайва Стэйплза Льюіса. «Хронікі Нарніі» — дзіцячы фэнтэзі-цыкл, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі — чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла. «Хронікі» — адна з найбольш паспяховых кніжных серый у гісторыі. Кнігі пра Нарнію перакладзены на 41 мову. Цяпер першую кнігу серыі можна прачытаць і па-беларуску.

Бараноўскага адзначылі за паэтычны зборнік «Volumen.1». Арыгінальныя вершы спалучаны з арыгінальным мастацкім афармленнем. Кніга для прыемнага чытання і разглядання.

Паўкштэла зрабіла пераклад з літоўскай мовы кнігі «Бог дажджу» Альвідаса Шляпікаса. «Бог дажджу» — гэта кніга пра літоўскую правінцыю канца 1990-х.

Дзічэнку ўганаравалі за зборнік апавяданняў «Сонечны чалавек». Андрэй ужо напісаў і выдаў некалькі кніг па-руску. Ён піша ў жанры посткіберпанк. «Сонечны чалавек» стаў для яго дэбютам па-беларуску. Кніга — падарожжа па памежных прасторах рэальнасці і свядомасці. Гэтая кніжка змяняе погляд на ўсю класічную прозу па-беларуску.

Сустрэча пройдзе ў Музеі беларускага кнігадрукавання 3 чэрвеня (Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Пачатак а 15.00. Уваход вольны.

***

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная прэмія, заснаваная ў снежні 2010 года Саюзам беларускім пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і мецэнатам Паўлам Падкарытавым (Бераговічам). Першае ўручэнне прэміі адбылося на наступны год. З 2014 года да арганізатараў «Дэбюту» далучыўся дабрачынны фонд «Вяртанне». Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях, у якіх працаваў Максім Багдановіч, — «Проза», «Паэзія», «Мастацкі пераклад». Лаўрэатамі станавіліся Андрусь Горват, Анатоль Івашчанка, Ганна Янкута, Таццяна Нядбай, Віктар Марціновіч, Віталь Рыжкоў, Наталля Харытанюк і іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера